Паэтычныя далягляды


Паэтычныя далягляды

26.11.2016                     Новости 


Да 125-ці годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча пісьменнікі Мінскага гарадскога аддзялення СПБ прымяркавалі “24 Мінскія паэтычныя чытанні”. У вялікай зале Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы ў гонар вялікага паэта гучалі ўдзячныя словы гасцей і супрацоўнікаў бібліятэкі, вершы, у тым ліку прысвечаныя Максіму, песні.  

Вядучы імпрэзы паэт Міхась Пазнякоў, які ў мінулым быў першым дырэктарам музея Максіма Багдановіча, змястоўна распавёў пра творчыя вехі жыцця паэта. 

Творчымі гасцямі імпрэзы на гэты раз былі паэты Анатоль Аўруцін, Міхась Башлакоў, Аляксандр Вашчанка, Навум Гальпяровіч, Маргарыта Латышкевіч, Уладзімір Мазго, Валянціна Паліканіна, Алена Свечнікава, Мікола Шабовіч, Іна Фралова. 

Тое, што літаратурнае мерапрыемства, па агульнаму меркаванню, прайшло ўдала, трэба адзначыць і той значны момант, што аўдыторыя была не зусім звычайная, яна мела рэдкі для нашага мітуслівага жыцця талент: талент глыбокага ўдзячнага слухача. І такі талент выхоўваюць выкладчыкі Мінскіх прафесійных каледжаў будаўнікоў і гандлю.

Ганна СТАРАДУБ

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси