Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычнм конкурсе “Папяровы бусел”


Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае  да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычнм конкурсе “Папяровы бусел”

26.12.2018                                                          Новости


ПАЛАЖЭННЕ

АБ РЭСПУБЛІКАНСКIМ ГУМАРЫСТЫЧНЫМ КОНКУРСЕ

«Папяровы бусел» 

Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае  да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычнм конкурсе “Папяровы бусел”. 

Арганізатар:

1.1. Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

 Мэты:

2.1. Папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, пошук аўтараў, якія працуюць у гумарыстычным жанры. 

Умовы ўдзелу:

3.1. У конкурсе не могуць удзельнічаць працы, атрымаўшыя прызавая месцы ў іншых творчых конкурсах.

3.2. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, не маладзейшыя за 18 гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

3.3.  Конкурс праходзіць на дзвюх мовах – беларускай і рускай.

3.4. У конкурсах удзельнічаюць раней не надрукаваныя творы.

3.5. Працы прымаюцца ў намінацыях:

- Проза ( апавяданне, абразкі, афарызмы) да 10 000 знакаў

- Паэзія ( байка, пародыя, верш)

3.6. Тэматыка конкурсу – вольная 

Парадак правядзення конкурсу:

4.1. Конкурс праводзіццца з 1 студзеня па 15 сакавіка.

4.2. Працы дасылаюцца на паштовы адрас Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ у друкаваным выглядзе: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава 75/1,к.605

4.3. У лісце трэба ўказаць кароткую біяграфію, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя дадзеныя.

4.5. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што ён з’яўляецца яго аўтарам і не парушае аўтарскіх правоў.

4.6. Аргкамітэт не разглядае творы, напісаныя ў суаўтарстве.

4.7. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо нацыянальнай розні. 

Падзвядзенне вынікаў конкурсу:

5.1. Усе працы ацэньвае журы, у складзе якога  пісьменнікі, сябры Брэсцкага аддзялення СПБ.

5.2. Кожны з членаў журы ацэньвае творы па дзесяцібальнай сістэме.

Адзнакі выстаўляюцца ананімна.

5.3. Да першага красавіка фарміруецца лонг-ліст, да 10 красавіка – шорт-ліст.

5.4. Два аўтары, заняўшыя першыя месцы ў намінацыях “Проза” і “Паэзія”, з’яўляюцца пераможцамі конкурсу, узнагароджваюцца памятнымі статуэткамі і граматамі, запрашаюцца ў якасці ганаровых гасцей на беларуска-украінскую гумарыну  “Смех заваёўвае сусвет” і маюць права бясплатнай публікацыі ў другім нумары альманаха “Берасцейская скарбніца”. 

Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ