З Новым годам і Калядамі!


З Новым годам і Калядамі!

31.12.2018                                            Слово писателю


Дарагія мае калегі! 

Шчыра віншую Вас з надыходзячымі Новым годам і Калядамі! 

Мне прыемна, што ўвесь гэты год мы былі побач. Жылі надзеямі і прыкладалі шмат намаганняў, каб яны спраўдзіліся. Стараліся тое, што маем самі, перадаць іншым – любоў да роднага слова, павагу да сваёй бацькаўшчыны, шанаванне кнігі і наогул захапленне светам усяго цудоўнага. 

Спадзяюся, што і ў наступным годзе ў нас будзе шмат магчымасцяў дзівіцца і здзіўляць самім, радавацца і несці светлае, прыгожае кожнаму абуджанаму сэрцу.  

Жадаю Вам найлепшага святкавання навагодніх святаў, бо гэта з іх пачынаецца адлік шчаслівых дзён новага года, які, упэўнена, прынясе Вам усё чаканае, і тое, што прыемна здзівіць!  

З павагай, Алена Стэльмах