
01.01.2019 Слово писателю
1 студзеня святкуе свой юбілей Уладзімір Яўгенавіч Ягорычаў.
Дарагі Уладзімір Яўгенавіч!
Прыміце нашы сардэчныя віншаванні з 70-годдзем.
Ведаючы Вас як вернага сябра і саратніка, як палымянага грамадскага трыбуна і самаадданага змагара за гістарычную праўду, мы таксама натхняемся Вашым творчым запалам прамоўцы, мудрасцю педагога, прафесіяналізмам навукоўца. Побач з Вамі хочацца пераймаць Вашыя энергічнасць і незалежнасць, высакароднасць і пачуццё гумару, спагадлівасць і абаянне. Вы хутчэй змірыцеся з амплуа нязручнага чалавека, але з крывадушнасцю і абыякавасцю – ніколі.
Жадаем Вам не звяртаць увагі на гады і заўсёды заставацца верным сваім ідэалам. Здароўя Вам, сямейнага дабрабыту і поспехаў у прафесійнай, навуковай і творчай сферах, а Ваша публіцыстыка няхай па-ранейшаму нястомна бударажыць свядомасць чытачоў і сумленне сапраўдных патрыётаў. З ЮБІЛЕЕМ!
Ад iмя Саюза пісьменнікаў Беларусі
калектыў Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ