Віншуем з юбілеем!


Віншуем з юбілеем!

02.02.2019                                            Слово писателю


2 лютага святкуе сваё 75-годдзе Іван Іванавіч Капыловіч.

Капыловіч Іван Іванавіч нарадзіўся 2 лютага 1944 года ў вёсцы Забалацце Мазырскага раёна. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.  І. Леніна (1967). Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў у газеце «Чырвоная змена». У адной з камандзіровак трапіў у аўтамабільную катастрофу, доўгі час быў прыкуты да бальнічнага ложка.

Аўтар кніг прозы «Сонца садзіцца ў травы» (1978), «Два дні ў лютым»  (1981), «Асенні  гром»  (1985),  «Сны  не  вяртаюцца»  (1988),  «Імянны  гадзіннік» (1991), «Пасынак» (1993), «Крумкач» (1997), «Лісты з далёкай чужаніны» (2000), «Калі трэба жыць» (2003), «Правінцыялка» (2015). З вершамі выступаў у  штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць» і «Полымя».

Шаноўны Іван Іванавіч!

Саюз пісьменнікаў Беларусі шчыра віншуе Вас, цудоўнага празаіка і паэта, што апявае сучаснасць Беларусі, з юбілеем!

Моцнага Вам здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, паразумення з блізкімі і чытачамі, новых ідэй, твораў і кніг!