Віншуем з юбілеем!


Віншуем з юбілеем!

04.03.2019                                            Слово писателю


4 сакавіка адзначае свой 85-гадовы юбілей Анатоль Андрэевіч Дзялендзік.

Паважаны Анатоль Андрэевіч!

Сардэчна віншуем Вас з юбілеем!

Усе свае гады творчасці Вы выконваце важную i высакародную мiciю – дарыць  людзям радасць сустрэчы з Прыгожым. І нязменна гэтаму спрыяе Ваш высокі прафесіяналізм, шчыры энтузіязм, вялiкi талент, улюбёнасць у сваю справу.

Сваімі мастацкімі творамі Вы здабылі шчырую любоў і павагу чытачоў. Дзякуючы сваёй энергіі і актыўнай жыццёвай пазіцыі Вы па праве набылі аўтарытэт сярод калег.

Юбілей - гэта цудоўная нагода падвесці вынікі Вашай самаадданай плённай дзейнасці i акрэслщь новыя гарызонты творчасці. Зычым Вам увасобіць у жыццё ўсе самыя смелыя i цікавыя творчыя ідэі, паспяхова рэалізаваць усе планы i праекты, радуючы нас новымі яскравымі творамі і тэатральнымі пастаноўкамі, прымнажаючы здабыткі нацыянальнай культуры.

Жадаем новых Вам здзяйсненняў, творчых узлётаў, невычэрпнай энергіі, натхнення i плёну ва ўcix пачынаннях, а таксама шчасця, здароўя i дабрабыту! 

Прэзідыум Саюза пісьменнікаў Беларусі