Віншуем цудоўных жанчын!


Віншуем цудоўных жанчын!

08.03.2019                                            Слово писателю


Дарагія нашы жанчыны!

Вясна прыносіць нам не толькі святло і цяпло ў прыроду, але і свята, прысвечанае вам - стваральніцам святла, цеплыні і прыгажосці ў нашым складаным свеце. 

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, любові, дабрабыту, радасці і аптымізму, высокіх дасягненняў у працы і поспехаў ва ўсім!

Ваша творчасць дапамагае засвойваць высокія ідэалы і каштоўнасці, напаўняць душы людзей найлепшымі пачуццямі, рабіць мужчынскую палову чалавецтва больш мэтанакіраванай і моцнай, а жаночую - самадастатковай і пры гэтым мяккай. Дык няхай жа чытачы заўсёды будуць вашымі найлепшымі суразмоўцамі, натхняльнікамі і прыхільнікамі!

Саюз пісьменнікаў Беларусі