Віншуем з юбілеем!


Віншуем з юбілеем М.Мятліцкага!

20.03.2019                                            Слово писателю


20 сакавіка святкуе 65-годдзе Мікола Мятліцкі.

Паважаны Мікалай Міхайлавіч!

Шчыра віншуем Вас, вядомага паэта і перакладчыка, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы, Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь з юбілеем!

Няхай пішацца і перакладаецца лёгка і плённа, здароўе і настрой не даюць знікнуць натхненню, а жыццё дорыць светлыя сюжэты і яркія вобразы!

Саюз пісьменнікаў Беларусі і Мінскае гарадское аддзяленне СПБ