11.12.2016 Новости
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе літаратурны конкурс сярод падлеткаў і моладзі ад 14 да 25 гадоў, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Яні Купалы і Якуба Коласа.
Час правядзення: з 10 студзеня па 20 кастрычніка 2017 года. На разгляд прымаюцца апавяданні, эсэ, празаічныя замалёўкі, навелы, вершы, нарысы, артыкулы самай рознай тэматыкі, у тым ліку і прысвечаныя нашым славутым песнярам.
Удзельнікі конкурсу дасылаюць свае творы на адрас: 220034, Мінск, вул.Фрунзэ, 5. Мінскае гарадское аддзяленне СПБ, каб. 308. Або на электронны адрас: mgo-oo-spb@mail.ru з паведамленнем дакладнага паштовага і электроннага адрасу, тэлефона, месца вучобы, года нараджэння.
Прафесійнае журы вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях: проза, паэзія, публіцыстыка, літаратуразнаўства і літаратурная крытыка ў узроставых катэгорыях: а) 14-18 гадоў; б) 19-25 гадоў.
Пераможцы атрымаюць дыпломы МГА СПБ, грашовыя прэміі і памятныя падарункі. Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу будуць выдадзены у зборніку. Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў лістападзе ў Доме літаратара.
Міхась Пазнякоў
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси