Віншуем з юбілеем!


Віншуем з юбілеем!

7.06.2019                                              Слово писателю


7 чэрвеня споўнілася 80 гадоў з дня нараджэння вядомага паэта і перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміра Максімавіча Скарынкіна.

Юбіляр унёс вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай літаратуры, узбагаціў яе шэдэўрамі замежнай літаратуры, перакладзенымі на беларускую мову, напісаў нямала выдатных твораў для юных чытачоў.

Саюз пісьменнікаў Беларусі сардэчна віншуе слыннага літаратара і жадае яму моцнага здароўя, доўгіх год жыцця, новых творчых дасягненняў.

Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскае гарадское аддзяленне СПБ