Творчыя сустрэчы з вучнямі школ Мінска правёў вядомы дзіцячы пісьменнік Міхась Пазнякоў


Творчыя сустрэчы з вучнямі школ Мінска правёў вядомы дзіцячы пісьменнік Міхась Пазнякоў

27.06.2019                                                          Новости


Па запрашэнні Цэнтральнай сталічнай бібліятэкі імя Янкі Купалы дзве творчыя сустрэчы з вучнямі школ горада правёў вядомы дзіцячы пісьменнік Міхась Пазнякоў.

Спачатку яго слухачамі і ўдзельнікамі цікавай ды займальнай размовы былі вучні 2-4 класаў СШ № 147. Затым — з юнымі чытачамі са школы № 66. Бібліятэка наладзіла вялікую выстаўку кніг пісьменніка. Творчыя сустрэчы з Міхасём Пазняковым прайшлі ў форме дыялогу з дзецьмі.

Гучалі творы ў выкананні аўтара і вучняў. Дзеці задавалі шматлікія пытанні, разважалі самі, адгадвалі загадкі паэта. Самыя кемныя атрымалі ў падарунак беларускія маляўнічыя часопісы. Многія вучні займелі кнігі літаратара з памятным аўтографам.

А яшчэ на сустрэчах прагучалі песні на вершы М. П. Пазнякова ў выкананні кампазітара і спевака Віктара Мяцельскага, які прыехаў дзеля гэтага з Пінска — культурнай сталіцы Беларусі 2019 года. 

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля КУЛІКОВА