Міхась Южык. Рублеўская і Ракфелер. Палова верша


Міхась Южык. Рублеўская і Ракфелер. Палова верша

04.07.2019                                                Публицистика


Дж. Рокфеллер: "...Американскую розу можно вырастить во всем великолепии ее красоты и благоухания, которое вызовет восторг у созерцающих ее, лишь беспощадно обрезая слабые ростки вокруг нее. Это всего лишь претворение в жизнь закона природы и божьего закона."

Дагавару, хто не ўразумеў сэнс слоў Ракфелера: каб сытна жылося Штатам – варта задушыць сабою ўвесь свет. Дарвінаўскі адбор.

Цяпер пра сямейства Шніпоў і эліту так званую беларускай літаратуры: гэтая “ружа” Касты задушыла сабой усіх, каб ёй цвісці ды выдатна пахнуць.
Толькі вось “выдатна” не атрымоўваецца. Выходзіць чахла і гідка.

Прыводжу палову мнагаслоўнага верша Людмілы Рублеўскай з падборкі ў “Деяслове”, які спецыялізуецца на мацаванні дабрабыту і гонару Касты. Нумар 96. Паэзія.


ЧАЛАВЕК, ЯКІ КІДАЎ КАМЯНІ Ў МОРА

Ён каменне шпурляў у мора.
Кожны дзень. Хоць адзін. Бо верыў,
Што з глыжоў патанулых творыць
Для сябе пачвару-Хімеру,
Што аднойчы выпаўзе з хваляў
Паслухмяная ўсім загадам.
Мур магутны, як трэскі зваліць,
Як траву, патопча прысады.
Ён на ёй заявіцца ў горад,
І адразу станецца князем.
Нескароных – загнаць у мора,
Ці ў рабы, у блазны, у вязні.
Ён імперыю зладзіць лёгка –
Што супроць хімеры – адвага?
І вачэй не падыме лёкай
На свайго ўладара ад жаху.
І не ўспомніць, што той учора
На замову латаў адзенне.
А пакуль ён ходзіць да мора
І шпурляе ў яго каменне.
Ну а мора не дапаможа
Гадаваць анёла ці звера.
Ён аднойчы не ўзняўся з ложка.
І прыйшла да яго Хімера.
З надмагілля глядзіць уночы,
Распрасцёрла цяжкія крылы.
...........................................


Гэты лірычны герой Рублеўскай – нейкі расперазанец і вычварэнец. Бо нармальныя людзі хіба будуць верыць, што твораць сабе і для сябе Пачвару? 

То бок адразу закладзены фальш у падмурак твора.

Такім чынам, Рублеўская “з асуджэннем” апісвае нам нейкага антыхрыста. Ды, праўда, кажа, што ён гэтага не здольны ажыццявіць – загнаць усіх пад уладу.

Таксама фальш, бо Ракфелер паказаў – зможа, вытаптаўшы ўсё вакол “ружы”. Як і Каста беларускіх літаратараў, што ўжо задыхаецца ад сваіх выпарэнняў у парніку.

У Апакаліпсісе Іаана Багаслова сказана, насуперак Рублеўскай, што антыхрыст усё гэта і зробіць якраз. А глянуўшы сучасны тэлевізар – пераконваешся: здолее.

І пачытаўшы творы нашай “эліты”, таксама верыш: антыхрысту гэта па плячы.

Так што верш, мала таго што мнагаслоўны і з яго я адолеў адно палавіну, ён яшчэ і хлуслівы. Рублеўская нас “супакойвае” фальшам.
Дастаткова глянуць, што зрабілі Штаты з арабскім светам, каб “ружа” Вашынгтона ярчэла.

Яшчэ разу кажу: не ганяюся за творамі чыноўнікаў літаратурных, ні за Шніпамі, ні за Гальпяровічам і г.д. Аднак я прачэсваю беларускія літаратурныя выданні граблямі. Так што самі вінаватыя, што іх там дужа многа на маёй пуцявіне.

Крынiца: https://iuzhyk.livejournal.com

Иллюстрация: Джон Рокфеллер, с сайта https://so-l.ru

Примечание: позиция автора может не совпадать с мнением редакторов сайта

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси