Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі паўдзельнічалі ў святочных мерапрыемствах да 1000-годдзя Брэста


Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі паўдзельнічалі ў святочных мерапрыемствах да 1000-годдзя Брэста

11.09.2019                                                          Новости


Брэсцкі Millennium

Прыгожае слова “Millennium” ужо даўно не сходзіць з вуснаў жыхароў не толькі Брэста, але і ўсёй Беларусі. Ды і як інакш, калі гораду спаўняецца 1000 гадоў?

Не маглі не далучыцца да святкавання такога шаноўнага юбілею і прадстаўнікі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Так, яны сталі гасцямі адкрыцця ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна цікавай выставы карцін пад паэтычнай назвай “На прыбужскіх прасторах раскінуўся горад”. Яна прысвячалася, вядома ж, юбілею Брэста.

Георгій Тамашэвіч, Любоў Красеўская і Зінаіда Дудзюк пазнаёміліся з разнапланавымі работамі вернісажу, якія радавалі наведвальнікаў фарбамі і сюжэтамі. Выстава – гэта своеасаблівы мастацкі погляд на Брэст і яго жыхароў...

 

Брэст рады гасцям

Да ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю Брэста, 6 верасня далучылася першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

Пасля ўрачыста-святочнага прадстаўлення, з якога ўсё пачалося, яна наведала Першы Міжнародны дзіцячы фестываль “Кніжны шкап”, падчас якога вядомы музыказнаўца, паэт, празаік, сябар Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Ірыны Марых арганізавала выставу дзіцячых кніг паэтаў і празаікаў Берасцейшчыны. Сярод прадстаўленых выданняў былі кнігі Ірыны Морых «Марго і чароўны экран», лаўрэата абласнога конкурсу “Духоўная веліч” у намінацыі “Дзіцячая літаратура” Зінаіды Дудзюк, Вячаслава Бельцюкова “Лясныя казкі” (маляўнічае выданне для самых маленькіх), прыгодніцкая аповесць, прысвечаная гістарычнаму мінуламу Брэстчыны Анатоля Брытуна... Паглядзець ды пагартаць было што!

Пазней Алена Стэльмах у суправаджэнні сяброў абласнога аддзялення СПБ Георгія Тамашэвіча і Любові Красеўскай наведала Расійскі цэнтр навукі і культуры, дзе мела магчымасць пазнаёміцца з фотавыставай “Брэст: 100 гадоў таму і сёння” і прагулялася па прыгожай як ніколі Савецкай. Горад рады кожнаму свайму госцю!

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

 

“Бульвар, які чытае” перамясціўся на Савецкую…

Дзясяты, юбілейны, “Бульвар, які чытае” пад назвай “Любімая кропка на карце” прайшоў падчас святкавання тысячагоддзя Брэста. На гэты раз ён змяніў адрас і расчыніў свае дзверы каля кінатэатра “Беларусь”.

Літаратурны марафон сабраў больш за 30 паэтаў, празаікаў, чытальнікаў і аматараў лірычнага слова. Усе словы і радкі “Бульвара” былі прысвечаны Брэсту, а разыначкай” мерапрыемства стаў флэш-моб Брэст для мяне – гэта…

У прывітальным слове старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч сказала:

– Гэта хвалюючае для мяне свята, бо менавіта ў Брэсце нарадзіліся мае бацькі, потым – я сама. Брэст – мой родны горад, які пахне рэчкай Мухавец, гучыць кранамі порта... Памятаю яшчэ брук, які быў на Леніна і цяжкую браму, што зачыняла двор. Брэст для мяне – гэта родная маці.

Паэт Любоў Красеўская назвала горад-юбіляр самым лепшым у свеце і любімым для яе. Паэт і заслужаны журналіст Георгій Тамашэвіч адзначыў, што абласны цэнтр – творчая вышыня, дзе ёсць любоў для жыцця. Паэт, празаік, драматург Зінаіда Дудзюк прызналася, што для яе Брэст даўно стаў другой малой радзімай, якую яна бязмерна любіць і якой прысвячае свае творы. З гэтай нагоды яна прачытала “Оду Брэсту”. У вершах і прозе прызналіся ў любові да роднага горада Таццяна Шульга, Ірына Морых, Мікалай Панасюк, Аляксей Скакун.

У гэты дзень кожны ўдзельнік паэтычнага марафону знайшоў, што сказаць пра славуты горад, прачытаў прысвечаныя яму вершы…

Наталля ШЛЯЖКА, газета Брестский вестник