Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

27.09.2019                                                         Новости


30 верасня — на літаратурна-музычнае мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага Дня перакладчыка, з удзелам Міхася Пазнякова, Уладзіміра Тулінава, Іны Фраловай, Міколы Чарняўскага. Мерапрыемства адбуддзецца ў публічнай бібліятэцы № 20 (вул. Жукоўскага, 9, к. 1). Пачатак у 14:30.

30 верасня — на канцэрт, прысвечаны творчасці Сяргея Ясеніна, які адбудзецца ў Доме дружбы (вул. Захарава, 28), з удзелам групы пісьменнікаў. Пачатак а 18-й гадзіне.

1 кастрычніка — у літаратурную гасцёўню “Аўтограф” (вул. Карбышава, 42). Творчы кіраўнік Іна Фралова, госць — Юрась Нераток. Пачата а 18-й гадзіне.

1 кастрычніка — на прэзентацыю паэтычнай кнігі пісьменніцы Кацярыны Стройлавай “Заботаю хранимы”, якая адбудзецца ў Інстытуце тэалогіі (пр. Незалежнасці, 24). Пачатак а 16-й гадзіне.

2 кастрычніка — на прэзентацыю дзіцячай кнігі Іны Фраловай “Апельсін”. Мерапрыемства адбудзецца ў СШ № 173 (вул. Герасіменкі, 48). пачатак у 11:30.

2 кастрычніка — на творчую сустрэчу з паэтэсай Алінай Легастаевай у СШ № 53 (вул. Бяды, 9). Пачатак у 13:40.

2 кастрычніка — у літаратурнае падарожжа па старонках паэтычнай кнігі Таццяны Жылінскай “Странствующие гиперболы” з удзелам аўтара і крытыка Людмілы Вараб’ёвай. Імпрэза адбудзецца ў бібліятэцы № 21 (вул. Слабадская, 63). Пачатак у 14: 30.

2 кастрычніка — на прэзентацыю “Энцыклапедыі аўтараў часопіса “Берега” (г. Калінінград) з удзелам галоўнага рэдактара часопіса і групы беларускіх пісьменнікаў. Мерапрыемства пройдзе ў публічнай бібліятэцы № 1 (вул. Маскоўская, 18). Пачатак а 15-й гадзіне.

2 кастрычніка — на пасяджэнне літаратурнага клуба “КЛУмБа пры Фундаментальнай бібліятэцы Белдзяржуніверсітэта (вул. Ленінградская, 20, аўд. 603). Пачатак а 17-й гадзіне.

3 кастрычніка — на твочую сустрэчу з паэтэсай Нінай Галіноўскай у гімназію № 18 (вул. Калініна, 6). Пачатак а 14-гадзіне.

3 кастрычніка — у паэтычны тэатр “Рытмы сэрца” на імпрэзу “Споведзь хулігана”, прысвечаную творчасці С. Ясеніна. Мерапрыемства пройдзе ў БДУіР (вул. Броўкі, 4). пачатак а 19-й гадзіне.