Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

03.10.2019                                                         Новости


5 кастрычніка — на прэзентацыю кастрычніцкага нумара часопіса “Александръ” (беларускага), з удзелам беларускіх аўтараў: Леаніда Багдановіча, Святланы Быкавай, Віктара Ермаловіча, Міхася Пазнякова, Валянціны Паліканінай, Алены Стэльмах, Сяргея Трахімёнка, Іны Фраловай, Мікола Шабовіча і інш. Мерапрыемства адбудзецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13). Пачатак а 14-й гадзіне.

7 кастрычніка — на творчую сустрэчу з паэтэсай Алай Чорнай, якая  адбудзецца ў гімназіі-каледжы пры Беларускай акадэміі музыкі (пр-т Пераможцаў, 3а). Пачатак у 11:55.

7 кастрычніка — у літаратурную гасцёўню “Верасок” пры дзіцячай бібліятэцы № 6 (Якубоўскага, 32). Творчы кіраўнік  Іна Фралова, госць Вольга Сакалова. Пачатак у 14:30.

7 кастрычніка — на ўрок мужнасці, які пройдзе ў Мемарыяльнай зале пісьменнікаў Беларусі Дома літаратара (вул. Фрунзе, 5-226). Ганаровы госць — пісьменнік Вячаслаў Бандарэнка. Пачатак а 15-й гадзіне.

8 кастрычніка — на круглы стол, прысвечаны дзіцячай  літаратуры, які адбудзецца ў Цэнтральнай гарадской  бібліятэцы імя Я. Купалы. Пачатак а 10-й гадзіне.

10 кастрычніка — на літаратурную імпрэзу выдавецтва “Чатыры чвэрці” ў Палац мастацтваў (вул. Казлова, 2). З удзелам групы пісьменнікаў. Пачатак а 18-й гадзіне.

10 кастрычніка — на творчую сустрэчу з Міхасём Пазняковым у Барысаўскай Цэнтральнай  дзіцячай бібліятэцы (вул. Чапаева, 3). Пачатак а 13-й гадзіне.

11 кастрычніка — на творчую сустрэчу з дзіцячай пісьменніцай Нінай Галіноўскай у гімназіі № 18 (вул. Калініна, 6). Пачатак у 11:30.

11 кастрычніка — у літаратурны клуб “Творчыя сустрэчы” пры публічнай бібліятэцы № 8 імя М. Багдановіча на паэтычна-музычную імпрэзу. Пачатак а 12-й гадзіне.

11 кастрычніка — на канцэрт духоўнай музыкі і паэзіі, які адбудзецца ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Пачатак а 16-й гадзіне.