Сяргею Ясеніну прысвячалася


У Доме дружбы ў Мінску адбылася літаратурная імпрэза, прысвечаная творчасці Сяргея Ясеніна, арганізаваная Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ

03.10.2019                                                         Новости


У Доме дружбы ў Мінску адбылася літаратурная імпрэза, прысвечаная творчасці Сяргея Ясеніна, арганізаваная Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ. Адкрыў вечарыну старшыня МГА СПБ, старшыня таварыства дружбы “Беларусь — Расія” Міхась Пазнякоў. Ён расказаў аб супрацоўніцтве з пісьменніцкімі арганізацыямі Расіі і мерапрыемствах, прысвечаных класікам літаратуры і народаў Расіі.

Прагучалі вершы класіка рускай паэзіі на рускай мове ў выкананні паэтэс Таццяны Жылінскай і Ганны Мартынчык, рэжысёра і артысткі Святланы Яфрэмавай, артыста паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца” Дзяніса Клімовіча. Вершы Ясеніна ў сваіх перакладах на беларускую мову прачыталі Міхась Пазнякоў і Дзмітрый Пятровіч, Мікола Шабовіч.

Песні на вершы Сяргея Ясеніна пад гітару і на сваю музыку выканалі Таццяна Жылінская і Дзмітрый Пятровіч. Правяла літаратурную імпрэзу мастацкі кіраўнік Мінскага гарадскога тэатра паэзіі Вольга Багушыньска.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота аўтара