Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

31.10.2019                                                         Новости


4 лістапада — на “Свята дзіцячай кніжкі” з удзелам пісьменніцы Вольгі Шпакевіч у публічную бібліятэку № 7 імя Я. Коласа (Пляханава, 97/4). Пачатак аб 11-й гадзіне.

4 лістапада — у Дзіцячы дом № 5 (вул. Адзінцова, 4) на творчую сустрэчу з пісьменніцай Ганнай Кашубай. Пачатак у 11:30.

5 лістапада — на творчую сустрэчу з паэтэсай Алай Чорнай, якая адбудзецца ў СШ № 126 (вул. Я. Маўра, 35). Пачатак аб 11-й гадзіне.

6 лістапада — на творчую сустрэчу з паэтам Андрэем Скарынкіным у публічную бібліятэку № 7 імя Я. Коласа (вул. Пляханава, 97/4). Пачатак аб 11-й гадзіне.

10 лістапада — на гала-канцэрт духоўнай паэзіі і песні, які адбудзецца ў Палацы культуры прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25). Пачатак а 13-й гадзіне.

10 лістапада — на свята духоўнай паэзіі і песні, якое адбудзецца ў Усясвяцкім прыходзе (вул. Каліноўскага). Пачатак а 14-й гадзіне.

11 лістапада — у Школу юнага паэта пры Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ (каб. 309). Пачатак у 14:30.