Клуб “СПАДАРЫНЯ” распачаў свой 5-ы сезон


Клуб “СПАДАРЫНЯ” распачаў свой 5-ы сезон

04.11.2019                                                         Новости


Клуб творчых жанчын “СПАДАРЫНЯ”, створаны пры Мінскім гарадскім аддзяленні ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” і ГА “Беларускі Саюз жанчын”, распачаў новы, ужо 5-ы, сезон. Для сябровак клуба – пісьменніц, паэтак, кампазітарак, артыстак, народных майстрых – стала добрай традыцыяй, штогод збіраючыся пасля летняга адпачынку, сваё першае пасяджэнне прысвячаць матулям, чыё свята адзначаецца ў нашай краіне ў кастрычніку.

Вось і сёлета творчыя жанчыны зладзілі паэтычна-музычную імпрэзу “Любімай, мілай, дарагой”. Усе, хто ў той вечар, 15 кастрычніка, завітаў у публічную бібліятэку № 5 г. Мінска, знайшлі кранальныя, цёплыя словы, вершаваныя і ў прозе, адрасаваныя самаму міламу і дарагому чалавеку на Зямлі.

Ганаровымі гасцямі клуба “Спадарыня” ў гэты раз былі цудоўная пісьменніца, паэтка, выканаўца песень, член ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Таццяна ДАШКЕВІЧ і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына НАРБЕКАВА.

Цікавая размова падчас пасяджэння клуба вялася за кубачкам гарбаты. 

Тамара БУНТА, старшыня Клуба “Спадарыня”

Фота аўтара і Наталлі Алейнікавай