Радок, акорд і вецер лістапада


Літаратурна-музычная імпрэза ў межах літаратурнага праекта “Паэтычны чацвер” адбылася ў лістападзе

26.11.2019                                                         Новости


У межах літаратурнага праекта “Паэтычны чацвер”, які ўзнік па ініцыятыве МГА СПБ і бібліятэкі №7 імя Якуба Коласа, у апошнюю дэкаду лістапада прайшла літаратурна-музычная імпрэза. Пісьменнік, перакладчык, бард Аляксандр Вашчанка парадаваў сваёй творчасцю вучняў 11 класа 152 сталічнай школы, навучэнцаў індустрыяльна-будаўнічага каледжа і заўсёдных наведвальнікаў бібліятэкі.

Вядучая паэт і перакладчык Іна Фралова расказала асноўнае з творчай біяграфіі пісьменніка і дапамагла зрабіць экскурс па некаторых кнігах.

У рамках мерапрыемства прагучаў верш пра родныя мясціны пачынаючай паэтэсы Наталлі Алейнікавай. А таксама ўрачыста быў уручаны 9 нумар маскоўскага часопіса “Серебряныя сверчки” удзельніцы літаратурнай студыі “Шабаноўскія званочка” Дар’і Якушавай, творы якой ёсць сярод іншых аўтараў. Падтрымаць юны талент прыйшла кіраўнік літаб’яднання Ганна Адамаўна Кашуба. 

Ганна СТАРАДУБ

Фота прадастаўлены супрацоўнікамі бібліятэкі №7 імя Якуба Коласа