ХХХ Мінскія паэтычныя чытанні прайшлі ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы


ХХХ Мінскія паэтычныя чытанні прайшлі ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы

27.11.2019                                                         Новости


Склалася добрая традыцыя праводзіць чарговыя чытанні ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Не стала выключэннем і ХХХ мерапрыемства. Па волі выпадку сярод выступоўцаў была паэтэса Алена Басікірская, якая нядаўна таксама адсвяткавала свой ХХХ дзень народзін.

Права адкрыць паэтычнае свята было дадзена выдатнай паэтэсе Таццяне Лейка. Трэба адзначыць, што і яна, і яшчэ адна пісьменніца – Маргарыта Прохар – прынялі шчырыя віншаванні ў сувязі з прыгожай юбілейнай даты.

З гэтай нагоды вядучы паэтычных чытанняў старшыня МГА СПБ паэт Міхась Пазнякоў уручыў кветкі і ўзнагароды.

Імжысты лістападаўскі дзень абагрэў шчырасцю акорд пісьменніка і барда Аляксандра Вашчанкі. Да яго голасу далучыліся Міхась Пазнякоў, Таццяна Лейка, Іна Фралова. Паэтычнае слова гучала ўзнёсла і годна.

Ганна СТАРАДУБ

Фота прадастаўлены супрацоўнікамі Цэнтральнай бібліятэкі імя Янкі Купалы