На мове дзяцінства


У Падмаскоўнай бібліятэцы горада Дубна прайшла прэзентацыя дзіцячай кніжкі Іны Фраловай “Апельсин”

28.11.2019                                                         Новости


У Падмаскоўнай бібліятэцы горада Дубна прайшла прэзентацыя дзіцячай кніжкі Іны Фраловай “Апельсин”. Кніжка пабачыла свет у выдавецтве “Звязда” ў афармленні мастака-ілюстратара Сяргея Волкава.

Юныя чытачы сустрэлі аўтара як добрую знаёмую, у мінулым навучальным годзе пісьменніца прыняла запрашэнне шэрагу бібліятэк Маскоўскай вобласці прадставіць кніжку “Ромашки на асфальте”.

Гасцей на паэтычнай імпрэзе было багата. Выступ мангольскіх пісьменнікаў Чойбалсан Наранцэцэг і Наранбаатар Пурэвчымед упрыгожыў мерапрыемства. Мангольскія сябры, якія таксама шчыруюць на ніве дзіцячай літаратуры, разам з Інай Мікалаеўнай вучацца ў Літаратурным інстытуце імя Максіма Горкага на ВЛК. На мангольскай мове прагучалі прывітальныя словы і калыханка, а таксама пераклады дзіцячых вершаў Іны Фраловай.

Юныя аматары паэтычнага слова пачулі і беларускую мову, даведаліся чым цікавяцца іх равеснікі з Беларусі, што чытаюць, якімі гульнямі бавяцца.

Але за сур’ёзнымі пытаннямі хапіла часу і на гульні.

Іна Мікалаеўна перадала ў бібліятэку кнігі беларускіх аўтараў, кастрычніцкі нумар часопіса “Аляксандръ”, у якім былі прадстаўлены 23 беларускіх аўтара.     

Ганна СТАРАДУБ

Фота аўтара