Прэзентацыя кнігі Галіны Загурскай


У Полацкай цэнтральнай бібліятэцы імя Ф. Скарыны адбылася прэзентацыя кнігі Галіны Загурскай “Бераг зарападаў”

28.11.2019                                                         Новости


У Полацкай цэнтральнай бібліятэцы імя Ф. Скарыны адбылася прэзентацыя кнігі Галіны Загурскай “Бераг зарападаў”.

Гэта падзея сабрала многіх прыхільнікаў творчасці паэтэсы. Вядучай на вечарыне была загадчыца Музея беларускага кнігадрукавання Славіна Гаўрылава, якая ярка і поўна ахарактарызавала творчасць паэткі.

Для прэзентацыі  былі створаны відэакліпы, у якіх гучалі вершы аўтара і адначасова ішлі ілюстрацыі да іх – фотаздымкі і карціны Г. Загурскай. Прагляд іх усхваляваў прысутных у зале, іншых – нават да слёз.

Адбылося сапраўднае свята паэзіі.

Прэс-служба Віцебскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”