Літаратурныя абсягі


У літаратурнай гасцёўні “Лідар” прайшла сустрэча з пісьменніцай і журналісткай Ірынай Тулупавай

29.11.2019                                                         Новости


Днямі ў літаратурнай гасцёўні “Лідар” прайшла сустрэча з пісьменніцай і журналісткай Ірынай Тулупавай. Юнакі і дзяўчаты, якія адпачываюць і вучацца ў лістападаўскую змену ў Мінскім гарадскім адукацыйна-аздараўленчым цэнтры ”Лідар”, ужо арыентаваныя на прафесію журналіста, таму і пытанняў да Ірыны Зігмундаўны было шмат. І цікавалі слухачоў перш за ўсё тонкасці працы ў газеце, на радыё і тэлебачанні. Ірына Зігмундаўна ўзгадала і кур’ёзныя жывыя моманты журналісцкіх будняў.

Вядучая і творчы кіраўнік літаратурнай гасцёўні супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ паэтэса Іна Фралова пастаралася прадставіць госцю ў межах пасяджэння шырока і рознабакова. Прагучала песня, прысвечаная Якубу Коласу. Словы Ірыны Тулупавай былі пакладзены на музыку выдатнага кампазітара Алега Елісеенкава. Таксама прагучалі вершы з турэцкага цыкла і быў зроблены агляд празаічных твораў.

Агульны фотаздымак паставіў аптымістычны клічнік творчай сустрэчы.

Ганна СТАРАДУБ

Фота аўтара