Эдуард Ханок – у тэатры паэзіі


У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі адбылася творчая сустрэча з Эдуардам Ханком

02.12.2019                                                         Новости


У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, які створаны сталічным аддзяленнем СПБ і працуе пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Я.Купалы, адбылася творчая сустрэча з Эдуардам Ханком. Эдуард Сямёнавіч — народны артыст Беларусі, Заслужаны дзеяч мастацтваў, знакаміты кампазітар. А яшчэ — член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар цікавых навукова-пазнавальных кніг.

Прачулае слова пра слыннага беларуса, калегу, і таварыша сказаў напачатку імпрэзы старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, дырэктар Тэатра паэзіі Міхась Пазнякоў. Паўнюткая зала слухачоў горача вітала бадай кожнае слова, кожную песню, кожны адказ на пытанне самымі шчырымі і ўдзячнымі апладысментамі.

Слынны кампазітар расказаў пра свой творчы шлях, знаёмствы і супрацоўніцтва са знакамітымі кампазітарамі і спевакамі, выканаў лепшыя хіты. А таксама пазнаёміў прысутных са сваёй новай дзейнасцю — навукова-прыкладной, звязанай з абгрунтаваннем папулярнасці дзеячаў культуры, стварэннем кардыяграм іх творчасці.

Падобныя сустрэчы з прыхільнікамі таленту Э. Ханка пройдуць у многіх установах культуры і адукацыі нашай сталіцы. Тым больш, што наступны год для яго — юбілейны.

Павел КУЗМІЧ

Фота Васіля Кулікова