Апладзіравалі ветэраны


29 лістапада адбылося пасяджэнне літаратурнага клуба “Творчыя сустрэчы” з М. Пазняковым і А. Вашчанкам

02.12.2019                                                         Новости


Ужо некалькі гадоў пры публічнай бібліятэцы № 8 імя Максіма Багдановіча дзейнічае літаратурны клуб Мінскага гарадскога аддзялення СПБ “Творчыя сустрэчы”.

29 лістапада тут адбылася імпрэза з удзелам пісьменніка, старшыні МГА СПБ Міхася Пазнякова і пісьменніка ды барда Аляксандра Вашчанкі.

А слухачамі ў кніжніцы былі ветэраны працы мікрараёна. З вялікай цікавасцю яны слухалі выступленні вядомых літаратараў. М.П.Пазнякоў расказаў аб дзейнасці творчага саюза і прачытаў свае новыя вершы, прысвечаныя малой радзіме і матулі.

А.П.Вашчанка выканаў песні на вершы беларускіх і рускіх класікаў. Падобныя творчыя мерапрыемствы з удзелам пісьменнікаў тут адбываюцца пастаянна.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота аўтара