Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

08.01.2020                                                           Новости


13 студзеня — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міколам Чарняўскім у СШ № 86 (завулак Казлова, 11). Пачатак у 13:20.

15 студзеня — на творчую сустрэчу з паэтэсай Надзеяй Буранавай у СШ № 53 (вул. Бяды, 9). Пачатак у 13:40.

16 студзеня — на паэтычна-музычную імпрэзу з удзелам паэта і перакладчыка Вадзіма Спрынчана. Мерапрыемства пройдзе ў Расійскім цэнтры навукі і культуры (вул. Рэвалюцыйная, 15а). Пачатак а 15-й гадзіне.

17 студзеня — на творчую сустрэчу з пісьменніцай Інай Фраловай “Пісьменнік ля мікрафона” ў бібліятэку № 21 (вул. Слабадская, 63). Пачатак у 13:30.

17 студзеня — на творчы вечар паэта Анатоля Зэкава ў Мінскі гарадскі тэатр паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы (вул. Веры Харужай, 16). Пачатак а 18-й гадзіне.