Нясумныя вакацыі


Літаратурная гасцёўня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ “Верасок” сустракала пісьменніка Івана Юркіна

13.01.2020                                                          Новости


У дні зімовых вакацый літаратурная гасцёўня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ “Верасок”, што працуе пры дзіцячай бібліятэцы №16 сустракала пісьменніка Івана Юркіна. Кніжка Івана Захаравіча “Вясёлы заапарк” прыйшлася па густу юным чытачам.

Шчырая дзіцячая аўдыторыя літаральна засыпала госця пытаннямі.

Вершы, загадкі, скорагаворкі і, безумоўна, гульні зрабілі сустрэчу сапраўды цікавай і нясумнай.

Аздобіла літаратурную імпрэзу песня паэта Івана Юркіна і кампазітара Алега Елісеенкава пра вясёлых жабак.

Дзякуючы пачуццю гумару Івана Юркіна час, адведзены на сустрэчу, праляцеў імгненна. Успамінам аб сустрэчы засталіся добры настрой і шматлікія падарункі ад пісьменніка.

Засталося прадставіць усіх удзельнікаў: загадчык дзіцячай бібліятэкі № 16 Вольга Іванаўна Ціткова, сталічныя школы №175 і №138. А падрыхтавала і правяла літаратурна-музычнае мерапрыемства супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ паэт Іна Фралова.

Ганна СТАРАДУБ

Фота Вольгі Іванаўны Цітковай