Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

04.02.2020                                                         Новости


11 лютага — на творчую сустрэчу з паэтэсай Надзеяй Буранавай у СШ № 105 (вул. Хмялеўскага, 12а). Пачатак у 11:00.

11 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міхасём Пазняковым у  межах праекта “Пісьменнік ля мікрафона”. Імпрэза адбудзецца у бібліятэцы № 21 (вул. Слабадская, 63). Пачатак у 13:00.

11 лютага — у бібліятэку № 1 імя Л. Талстога на літаратурна-музычную імпрэзу “Дзень святога Валянціна” з удзелам паэта Міколы Шабовіча і кампазітара, спевака Віктара Мяцельскага. Пачатак у 15:00.

12 лютага — на свята дзіцячай кнігі, прысвечанае Міжнароднаму Дню роднай мовы, якое адбудзецца ў бібліятэцы № 22 (вул. Я. Чачота, 23). Пачатак у 11:30.

12 лютага — на творчую сустрэчу з членам СП Расіі Валерыем Калінічэнкам і членам СП Беларусі Фёдарам Баравым. Імпрэза адбудзецца ў Мастацкай галерэі Універсітэта культуры і мастацтваў (пл. Кастрычніцкая, 1). Пачатак у 17:00.

13 лютага — у Мінскі гарадскі тэатр паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы на спектакль “Пакуль кахаеш, ты — жывеш” з удзелам паэтаў і спевакоў. Пачатак у 17:30.

13 лютага — на творчую імпрэзу ў Дом-музей Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33 а). Пачатак з 16:00.

14 лютага — у літаратурны клуб “Творчыя сустрэчы” пры бібліятэцы № 8 імя М. Багдановіча на імпрэзу, прысвечаную Дню Святога Валянціна, з удзелам паэта Лізаветы Палеес. Пачатак у 14:00.

15 лютага — на пасяджэнне літаратурна-музычнага аб’яднання “Акорд” пры дзіцячай бібліятэцы № 2 (вул. К. Чорнага, 10). Пачатак у 15:00.

15 лютага — на творчую сустрэчу з пісьменнікам Міхасём Пазняковым у СШ № 97. У межах праекта “Званы госць”. Пачатак у 11:00.