Максім Багдановіч


Выйшла ў свет кніга Уладзіміра Навумовіча «Вабюліманс»

05.02.2020                                                         Новости


Пад Каляднай зоркай, што ўзышла над Троецкай гарой у Мінску, нарадзіўся геній беларускага народа Максім Багдановіч (9 снежня 1891 года). Выдавецтва «Мастацкая літаратура» да дня нараджэння паэта выпусціла ў свет кнігу Уладзіміра Навумовіча «Вабюліманс» - «Вобюлиманс» (руск. чит. справа налево) - «С нами любовь» - эпісталярны раман пра каханне Максіма Багдановіча, заснаваны на творах паэта, успамінах родных і блізкіх, даследаваннях навукоўцаў. Выпуск выдання ажыццёўлены па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

На здымках: прэзентацыя эпісталярнага рамана Уладзіміра Навумовіча «Вабюліманс» - «Вобюлиманс» (руск. чит. справа налево) - «С нами любовь» са студэнтамі Мінскіх універсітэтаў.

Уладзімір НАВУМОВІЧ

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси