Сустрэча з чытачамі на Віцебшчыне


У Верхнядзвінскай ЦРБ адбылася прэзентацыя кнігі Галіны Загурскай “Бераг зарападаў”

12.02.2020                                                         Новости


У Верхнядзвінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Галіны Загурскай “Бераг зарападаў”.

Адкрыла сустрэчу загадчыца аддзела Глацёнак Ніна Сяргееўна. Яна расказала пра творчы шлях паэтэсы, пра выдадзеныя ёй кнігі і публікацыі ў калектыўных зборніках, часопісах і газетах. Ілюстрацыяй да сказанага ёй была аформленая ў зале адпаведная выстаўка кніг.

Паэтэса чытала свае вершы, а пасля прысутныя пазнаёміліся з відэкліпамі на вершы аўтара.

Дырэктар бібліятэкі Куўшынава Людміла Аляксандраўна падарыла Галіне Загурскай хораша ілюстраваную кнігу-альбом пра Верхнядзвінскі край, а паэтэса падарыла бібліятэцы сваю новую кнігу.

Прэс-служба Віцебскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”