Трапяткія імгненні паэзіі Віцебшчыны


У Полацкім ГДК адбыўся творчы вечар Галіны Загурскай “Трапяткія імгненні”

13.02.2020                                                         Новости


У Полацкім ГДК адбыўся творчы вечар Галіны Загурскай “Трапяткія імгненні”. Вечарына пачалася з адкрыцця персанальнай мастацкай выстаўкі аўтара “По велению души”, бо Галіна Загурская праяўляе сябе ў двух іпастасях: і як паэтка, і як мастачка. У выствачнай зале сабраліся шматлікія прыхільнікі яе творчасці.

Вядучай на імпрэзе была кіраўнік народнага клуба мастакоў-аматараў “Белае палатно” Марына Вараб’ёва. Яна ахарактарызавала творчасць мастачкі і давяла да прысутных, што мастацкія работы Галіны Загурскай ў Insita аднесены да набыткаў рэспублікі.

Аўтар расказала, як часам работа над мастацкімі творамі натхняе на напісанне вершаў.

А затым гучала паэтычнае слова. Вершы паэтэсы чыталі яе сябры з творчых аб’яднанняў “Наддзвінне”, “Полоцкая ветвь” і “Белае палатно”, а таксама сябры з месца яе ранейшай працы.

Хораша гучалі песні ў выкананні хору ветэранаў і ансамбля “Меланж” Полацкага ГДК, а таксама рамансы ў выкананні спявачкі Ірыны Замкоўскай.

На вечарыне панавала ўзнёслая атмасфера.

Прэс-служба Віцебскага абласнога аддзялення ГА “СПБ”