ДА ДНЯ ЗАКАХАНЫХ


У мінскай бібліятэцы №1 імя Л.Талстога адбылася імпрэза, прымеркаваная да Дня ўсіх закаханых

17.02.2020                                                         Новости 


11 лютага ў мінскай бібліятэцы №1 імя Л.Талстога, у атачэнні аўтарскіх лялек выдатнага творчага чалавека і педагога Ірыны Пракоф’евай, адбылася цудоўная літаратурна-музычная імпрэза. Яна была прымеркаваная да свята – Дня ўсіх закаханых.

Распачала імпрэзу загадчыца бібліятэкі Лола Юр’еўна Іназемцава. Яна павіншавала гдедачоў, а імі былі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа і студэнты-філолагі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з гэтым прыгожым святам. Затым выступіў вядомы беларускі паэт Мікола Шабовіч. Ён прачытаў шмат вершаў пра каханне са сваёй новай кнігі “Я і Ты”, з гумарам распавёў пра сваё першае каханне. Хораша працягнуў імпрэзу  таленавіты  спявак і кампазітар Віктар Мяцельскі. Ён праспяваў некалькі песень на словы Міколы Шабовіча, у тым ліку прэм’ерную песню – “Ты чакай мяне”. Хораша выступіла таксама паэтэса  Ганна Міклашэвіч, якая спецыяльна прыехала на мерапрыемства з горада Слуцка. Яна ўзнёсла прачытала свае вершы пра вечнае і таямнічае  каханне. Я таксама прыняла ўдзел у імпрэзе і прадэкламавала 3 лірычныя вершы М.Шабовіча.

У гэты асаблівы лютаўскі дзень свята атрымалася радасным і пазітыўным. Як сіла прыцягнення збліжае планеты, так і любоў злучае людзей. Трэба шанаваць гэтае чароўнае пачуццё. І хай яно заўсёды напаўняецца вясёлкавымі фарбамі!

Таццяна ПЛАШЧЫНСКАЯ