Пакуль кахаеш, ты — жывеш!


У Мінскім гарадскім тэатры паэзіі адбылася імпрэза, прысвечаная Дню Святога Валянціна

18.02.2020                                                         Новости 


Пад такой назвай у Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, створаным сталічным аддзяленнем СПБ пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купаы адбылася імпрэза, прысвечаная Дню Святога Валянціна.

Сцэнарыстам і вядучай паэтычна-музычнага спектакля была мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі  Вольга Багушыньска. Рэжысёрам — Адрыян Багушыньскі. З вершамі выступілі вядомыя паэты Мікола Шабовіч, Валянціна Паліканіна, Міхась Пазнякоў, Таццяна Жылінская, Дзмітрый Пятровіч, Людміла Воранава, Ганна Міклашэвіч, Кацярына Роўда.

З песнямі на свае вершы выступіла Людміла Воранава. Дзмітрый Пятровіч пад гітару выканаў песні на вершы Валянціны Паліканінай Міколы Шабовіча, Міхася Пазнякова.

Кампазітар і спявак Віктар Мяцельскі парадаваў шматлікую публіку сваімі песнямі на вершы М. Шабовіча і М. Пазнякова. Горача ўсе віталі выступленне вядомага з савецкіх часоў паэта-песенніка і спевака Алега Жукава, які выканаў некалькі сваіх хітоў.

Вершы іншых паэтаў прагучалі таксама ў выдатным выкананні Вольгі Багушыньскай.

Павел КУЗЬМІЧ

Фота Васіля Кулікова