Жанна Усцінава выступіла ў цэнтральнай бібліятэцы г. Чавусы


Жанна Усцінава выступіла ў цэнтральнай бібліятэцы г. Чавусы

24.02.2020                                                         Новости


У цэнтральнай бібліятэцы г. Чавусы прайшла інфармацыйная гадзіна “Самая мілагучная, самая трапная, самая пявучая” да Міжнароднага дня роднай мовы. На мерапрыемства была запрошана беларуская пісьменніца Жанна Усцінава.

Для навучэнцаў была падрыхтавана інфармацыя пра гісторыю беларускай мовы, праведезена шмат конкурсаў: “Размінка”, “Загадкі”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Лінгвістычныя задачы”, “Перакладчык”, “Закончыце сказы”, “Пытанні-жарты”, “Хто больш?” і інш. Таксама была падрыхтавана кніжная выстава “Таямніцы роднай мовы”.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ