Адбылася сустрэча вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 32 г.Магілёва» з паэткай Вольгай Бяловай


Адбылася сустрэча вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 32 г.Магілёва» з паэткай Вольгай Бяловай

25.02.2020                                                          Новости


20 лютага ў рамках святкавання Дня роднай мовы для дзевяцікласнікаў ДУА «Сярэдняя школа № 32 г.Магілёва» адбылася літаратурная сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Вольгай Бяловай «З любоўю да роднай мовы».

Асноўны занятак Вольгі Бяловай – мастацкае выхаванне падрастаючага пакалення. Яна кіруе тэатральнай студыяй «У кропку!» ў ДУА «Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў № 1» і чытае лекцыі навучэнцам УА «Магілёўскі дзяржаўны каледж мастацтваў» па спецыяльнасці акцёрскае мастацтва. Паэтка распавяла школьнікам пра сябе і пра сваю творчую дзейнасць, падрабязна спынілася на выбары прафесіі, адзначыла, як важна для кожнага чалавека выбраць справу па душы, застацца верным сваім дзіцячым і юнацкім марам.

І, вядома, на сустрэчы гучала шмат вершаў Вольгі Юр’еўны на тэмы кахання, творчасці і жыцця. Напрыканцы мерапрыемства аўтар пажадала ўсім поспехаў і падарыла бібліятэцы сваю кнігу «#Настроение_осень» з дарчым надпісам, і на кнізе «Шчасце», якая знаходзіцца ў фондзе бібліятэкі, таксама зрабіла надпіс з аўтографам.

Прэс-служба Магілёўскага абласнога аддзялення СПБ