
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе прыём кніг выпуску 2019 года на саісканне літаратурных прэмій у намінацыях:
- Проза. Літаратурная прэмія імя Івана Шамякіна
- Паэзія. Літаратурная прэмія імя Максіма Танка
- Дзіцячая літаратура. Літаратурная прэмія імя Янкі Маўра
- Адкрыццё года. Літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча
У конкурсе ўдзельнічаюць члены МГА СПБ і творчая моладзь (лепшы дэбют).
Кнігі прымаюцца да 20 красавіка 2020 года.
Прэтэндэнты падаюць заяўку, прадстаўляюць экзэмпляр кнігі і водгукі, рэцэнзіі на яе (пры наяўнасці).
Прэміі будуць уручаны ў маі на літаратурным свяце.
Міхась ПАЗНЯКОЎ, старшыня МГА СПБ