Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

04.03.2020                                                         Новости


9 сакавіка — у літаратурную студыю юных літаратараў “Малінаўскія галасы” ў дзіцячую бібліятэку № 15 (вул. Слабадская, 27). Пачатак у 16:00.

10 сакавіка — на літаратурна-музычную імпрэзу “Вяртаюся дамоў” з удзелам пісьменнікаў аддзялення ў публічную бібліятэку № 21 (вул. Слабадская, 63). Пачатак у 13:30.

11 сакавіка — на аўтарскі праект Уладзіміра Мазго “Мінскія сакавіны” ў дзіцячую бібліятэку № 6 імя Васіля Віткі. Пачатак у 14:40.

11 сакавіка — у публічную бібліятэку № 14 імя Ф. Багушэвіча на творчую сустрэчу з Міхасём Пазняковым. Пачатак у 14:30.

12 сакавіка — на творчую сустрэчу з дзіцячай пісьменніцай Надзеяй Буранавай у гімназію № 18 (вул. Калініна, 6). Пачатак у 11:40.

12 сакавіка — на творчае мерапрыемства “Да 75-годдзя Вялікай Перамогі” з удзелам пісьменнікаў аддзялення і членаў літаратурнай студыі “Вобраз”, якое адбудзецца у СШ № 168 (вул. Жукоўскага, 10/5). Пачатак у 13:00.

12 сакавіка — на прэзентацыю кнігі Уладзіміра Мазго “Вавёркі лушчаць зоркі” ў публічную бібліятэку № 14 імя Ф. Багушэвіча. Пачатак у 13:00.