Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае на мерапрыемствы

12.03.2020                                                         Новости


15 сакавіка — на творчую сустрэчу членаў літаратурна-музычнага аб’яднання “Акорд” пры дзіцячай бібліятэцы № 2 (вул. К. Чорнага, 10). Пачатак у 15:00.

16 сакавіка — у Школу юнага паэта пры Мінскім гарадскім аддзяленні СПБ (практычныя заняткі). Пачатак у 14:00.

17 сакавіка — на XXXI Мінскія паэтычныя чытанні з удзелам пісьменнікаў МГА СПБ у бібліятэку імя Я. Купалы (вул. В. Харужай, 16). Пачатак у 16:00.

18 сакавіка — на творчую сустрэчу з паэтэсай Кацярынай Массэ ў СШ № 53 (вул. Бяды, 9). Пачатак у 13:45.

19 сакавіка — на “Аўтограф у Кнігарні Пісьменніка” (вул. Казлова, 2) з удзелам пісьменніцы Алены Стэльмах. Пачатак у 14:30.