У кнігарні «Дружба» прадставілі выданні брэсцкіх аўтараў


У кнігарні «Дружба» прадставілі выданні брэсцкіх аўтараў

12.03.2020                                                          Новости


Сустрэча прайшла ў межах свята «Кніжны свет Беларусі: Берасцейшчына», арганізаванага Міністэрствам інфармацыі і ААТ «Белкніга». 

«На Берасцейшчыне плённа працуюць краязнаўцы, – адзначае старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Таццяна Дземідовіч. – Важна, вывучаць гісторыю роднага края. Нашы аўтары папаўняюць родную скарбонку, паказваюць духоўные багацце Берасцейскай зямлі».

Сярод іх – Зінаіда Дудзюк, Георгій Тамашэвіч, Аляксандр Валковіч, Аляксандр Юдзіцкі, Анатоль і Расціслаў Бензярукі, Мікола Панасюк, Таццянна Канапацкая, Фёдар Саевіч і многія іншыя.

На імпрэзу завітала Зінаіда Дудзюк. Яна пазнаеміла прысутных са сваімі кнігамі: «Слодыч і атрута», «Пара высокага сонца», «Вяртанне забытага міфа». 

Георгій Тамашэвіч прадставіў кнігу «Журналистские будни», а Аляксандр Валковіч – «Письма войны» і альманах «Астрамечаўскі рукапіс».

Таксама гаворка вялася і пра пісьменнікаў Берасцейшчыны, якіх ўжо няма, але яны праславілі наш край. Гэта Уладзімір Калеснік, Яўгенія Янішчыц, Ніна Мацяш, Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў... Пра іх жыцце і творчы шлях распавяла загадчыца аддзела краязназнаўчай літаратуры і бібліяграфіі абласной бібліятэкі імя М. Горкага Ірына Жэлянгоўская. А дырэктар гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна Святлана Гарадзецкая расказала пра напрамак – «Новае краязнаўства». Ён раскрываецца праз святочнае і паўсядзеннае жыццё звычайных людзей нашай краіны.

Наталля ШЛЯЖКА, газета «Брестский вестник»