З юбілеем!


З юбілеем!

26.03.2020                                            Слово писателю


26 сакавіка адзначае 60-годдзе Віктар Анатольевіч Шніп.

Шаноўны Віктар Анатольевіч!

Саюз пісьменнікаў Беларусі віншуе Вас з цудоўным юбілеем!

Жадаем Вам моцнага здароўя, новых чытачоў і творчых здабыткаў на карысць літаратуры! 

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум (1978). 7 гадоў быў беспрацоўным, перыядычна падпрацоўваючы грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе «Крышталь», літкансультантам у часопісах «Нёман» і ў газеце «Вячэрні Мінск», часам жыў на ганарары.

У 1987 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве. Працаваў старшым рэдактарам аддзела культуры ў часопісе «Беларусь» (1987—1991), у газетах «Наша слова» (адказны сакратар, 1991—1995) і «Літаратура і мастацтва» (намеснік галоўнага рэдактара-адказны сакратар (1995—2000), першы намеснік галоўнага рэдактара (2000—2002), галоўны рэдактар у 2002—2003). У 2003—2008 гадах намеснік галоўнага рэдактара, з 2008 года — галоўны рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Дэбютаваў вершамі 17 жніўня 1977 (газета «Чырвоная змена»).

Фота http://www.journ.bsu.by/kafedry/stilistiki-i-literaturnogo-redaktirovaniya.html?id=404