Узнагароды конкурсу — маладым


Падведзены вынікі Міжнароднага літаратурнага конкурсу, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй

04.05.2020                                                          Новости


Падведзены вынікі Міжнароднага літаратурнага конкурсу, прымеркаванага да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. Арганізатарамі яго выступілі Мінскае гарадское аддзяленне  Саюза пісьменнікаў Беларусі, Культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Наша Русь” і таварыства  дружбы “Беларусь — Расія”.

Конкурс праводзіўся ў намінацыях “Паэзія”, “Проза”, “Публіцыстыка” — у трох узроставых катэгорыях: 14—20 гадоў; 21—27 гадоў і 28—35 гадоў.

У прафесійнае журы конкурсу, якое ўзначаліў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў, паступіла каля 200 твораў  юных і маладых літаратараў з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. 36 удзельнікаў конкурсу сталі лаўрэатамі. Гран-пры журы аднагалосна прысудзіла члену СПБ Дар’і  Лёсавай, якая прадставіла творы ва ўсіх трох намінацыях. Лаўрэатамі конкурсу  ў намінацыі “Паэзія” сталі: Лізавета Сімакова, Анастасія Клепусевіч, Анастасія Савіч, Юлія Русаковіч, Ірына Будай, Дар’я Кішык, Павел Шастакоў, Ірына Баброўская (усе — г. Мінск);  Марыя Ісаенка, Марына Гутава, Павел Данілаў (усе — г. Магілёў); Артур Аляшкевіч (в. Стара-Барысаў); Яна Гільмуліна (г. Полацк); Любоў Сетак (г. Гродна); Марыяна Саломка (г. Санкт-Пецярбург). У намінацыі “Проза” лаўрэатамі сталі: Анастасія  Верына, Лізавета Сімакова, Паліна Літоўчанка, Валерыя Кузьміна, Ірына Баброўская,  Вольга Кавальчук, Ева Паркун, Анастасія Змітровіч (усе — г. Мінск); Кацярына Елісеенка (г. Магілёў); Сняжана Оліна і Альбіна Кузняцова (п. Шаманіха,  Ніжагародская вобл., Расія). У намінацыі “Публіцыстыка” лаўрэатамі сталі: Іван Псел, Дзіяна Рэкуць, Ганна Карасюк, Дзіяна Літвіновіч, Анастасія Суворава, Ксенія Казачэнка, Раман Бардзілоўскі, Мацвей Шпілеўскі (усе — г. Мінск); Святлана Абрамчук (г. Гомель); Гульназ Аліулава (г. Буінск, Рэспубліка Татарстан, Расія); Вольга Волкава (г. Салігорск); Марыя Лемяшкова (п. Шаманіха, Ніжагародская вобл., Расія).

Павел КУЗЬМІЧ