Вынікі Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу “Адкрыццё”


Вынікі Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу “Адкрыццё”

12.05.2020                                                          Новости


Творчасць маладых прыцягвае чытацкую ўвагу своеасаблівым, абвостраным адчуваннем жыцця. Спасцігаючы лёсы знакамітых беларусаў, родных і блізкіх з усімі ўзлётамі і падзеннямі, захапленнямі і расчараваннямі, перагортваючы старонкі гістарычнага мінулага, юныя творцы ясна разумееюць важнасць правільна абраных шляхоў.

Абласны літаратурны конкурс “Адкрыццё” з аднаго боку цудоўны шанц для моладзі раскрыць свой творчы патэнцыял, шчыра падзяліцца сваімі думкамі, развагамі, а з другога боку крыніца здзіўлення і радасці для нас, пісьменнікаў, журналістаў, бо колькасць маладых людзей, у душах якіх нараджаюцца творчыя памкненні, светлыя незвычайна глыбокія думкі, уражвае.

У гэтым сезоне ў творчым спаборніцтве прынялі актыўны ўдзел старшакласнікі сярэдніх школ і навучэнцы прафесійна-тэхнічных каледжаў, студэнты ВНУ. Будучыя земляробы, будаўнікі, цырульнікі, прадаўцы, настаўнікі, архітэктары, урачы знаходзілі дзівосныя і светлыя вобразы, шчыра прызнаваліся ў любові да роднай старонкі, да прыгажосці беларускага краю, да абранай прафесіі, выказвалі хваляванне за лёс сваёй малой радзімы, расказвалі пра знакамітых беларусаў-сучаснікаў, чые жыццёвыя шляхі натхняюць іх на добрыя учынкі, выклікаюць жаданне жыць сумленна. У конкурсе ярка праявілі сабе і маладыя настаўнікі.

Арыгінальных таленавітых прац сапраўды было вельмі шмат, дасланых твораў больш за сямсот, таму і ўзнагароджаных у гэтым сезоне багата. У разнастайнасці тэм сёння асабліва кранальна гучаць вершы, прысвечаныя 75-годдзю Вялікай Перамогі і 1000-годдзю горада Брэста. Таямніца першага кахання, роздумы ля бацькоўскай хаты і роднай вёсачкі, нераскрытыя загадкі быцця ды трапяткія пачуцці, якія абуджае ў нас прырода, – вось колькі шырокіх сцяжыначак, па якіх вядзе юнага творцу Муза.

Прыемна, што многія творы былі прыгожа аформлены. Канешне, на адзнакі журы гэта не паўплывала, бо ацэньваўся толькі змест, але ў сённяшняй сітуацыі, калі немагчыма сабраць ва ўрачыстай абстаноўцы пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу, зробленыя з любоўю да роднага слова і родных мясцін каляровыя паэтычныя буклеты дазволілі нам зрабіць цудоўны фотарэпартаж!

Аргкамітэт конкурсу спадзяецца, што першыя творчыя поспехі натхняць прызёраў конкурсу на далейшую плённую працу, дапамогуць паверыць у свае сілы і прымножаць асабістыя адкрыцці.

Пераможцы абласнога літаратурнага конкурсу “Адкрыццё-2020”

У намінацыі “Эсэ”

“Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”

(катэгорыя – ад 25 да 35 гадоў)

узнагароджваецца

 

Дыпломам першай ступені:

 

Палхоўская Ганна Мікалаеўна

Настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Брэста”

 

У намінацыі “Эсэ”

“Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”

(катэгорыя – ад 15 да 18 гадоў)

узнагароджваюцца

 

Дыпломам першай ступені:

 

Ліхач Вадзім Аляксеевіч

ДУА “Баранавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй машынабудавання”

 

Дыпломам другой ступені:

 

Каравай Алеся Канстанцінаўна

ДУА “Гімназія г.Лунінца”

 

Макарэвіч Вікторыя Аляксандраўна

Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, філалагічны факультэт

 

Дыпломам трэцяй ступені:

 

Амельчанка Кацярына Аляксандраўна

ДУА “Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання”

 

Карманава Анастасія Вітальеўна

ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Брэста імя В.І. Хована”

 

Бортнік Алена Сяргееўна

ДУА “Сярэдняя школа №13 г.Баранавічы”

 

 

 

У намінацыі “Паэтычныя творы, прысвечаныя Радзіме”

Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб

(катэгорыя – ад 25 да 35 гадоў)

узнагароджваюцца

 

Дыпломам першай ступені:

 

Казловіч-Усцілоўская Алена Юр’еўна

Настаўніца ДУА “Стрыгінская сярэдняя школа” Бярозаўскі раён

 

Дыпломам “За мастацкае раскрыццё тэмы малой Радзімы”:

 

Фядотава Аляксандра Аляксандраўна

Настаўніца ДУА “Хораўская сярэдняя школа”, Пружанскі раён

 

Міцкевіч Марыя Уладзіміраўна

Настаўніца ДУА “Арлоўская сярэдняя школа”, Столінскі раён

 

 

У намінацыі “Паэтычныя творы, прысвечаныя Радзіме”

Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб

(катэгорыя – ад 15 да 25 гадоў)

узнагароджваюцца

 

Дыпломам першай ступені:

 

Яўковіч Дар’я Сяргееўна, вучаніца ДУА “Пярковіцкая сярэдняя школа”, Драгічынскі раён

 

Дыпломам другой ступені:

 

 

Шаўчук Раман Русланавіч, навучэнец ДУА “Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання”

 

Байдук Ганна Міхайлаўна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №31 г.Брэста”

 

Дыпломам трэцяй ступені:

 

Раманенкава Крысціна Сергееўна, навучэнка ДУА “Навамышскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці”, Баранавіцкі раён

 

Баброва Ангеліна Мікалаеўна, вучаніца ДУА “Гімназія г.Каменца”

 

Кнырэвіч Дзіяна Віктараўна, вучаніца ДУА “Краснавольская яслі-сад-сярэдняя школа”, Лунінецкі раён

 

Дыпломамі “За яркае раскрыццё тэмы малой радзімы ў паэтычным творы”:

 

Разуваеў Мікіта Вячаслававіч, вучань ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Пачапаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа”, Баранавіцкі раён

 

Юрко Крысціна Анатольеўна, вучаніца ДУА “Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці”

 

Бусько Юлія Андрэеўна, вучаніца ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа”, Лунінецкі раён

 

Макарскі Антон Генадзьевіч, навучэнец ДУА “Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці”

 

Гайдук Ганна Віктараўна, вучаніца ДУА “Табульская сярэдняя школа”, Пінскі раён

Мароз Аліна Васільеўна, вучаніца ДУА “Стружская сярэдняя школа”, Столінскі раён

Каллаур Юлія Анатольеўна, вучаніца ДУА “Стытычаўская сярэдняя школа”, Пінскі раён

 

Дыпломам “За лепшы твор, прысвечаны 1000-годдзю горада Брэста”

 

Дубінюк Вячаслаў Андрэевіч, вучань ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Брэста”

 

 

У намінацыі “Паэтычныя творы вольнай тэматыкі”

“І спеліцца ў душы Купалавае слова”

(катэгорыя – ад 25 да 35 гадоў)

узнагароджваюцца:

 

Дыпломам першай ступені:

 

Кот Вольга Мікалаеўна

Настаўніца ДУА “Спораўская СШ”, Бярозаўскі раён

 

 

Дыпломам другой ступені:

 

Лесік Дзмітрый Уладзіміравіч

Культарганізатар ДУА “Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці”

 

Дыпломам трэцяй ступені:

 

Якімук Ксенія Віктараўна

Настаўніца ДУА “Сярэдняя школа №18 г.Брэста”

 

 

Дыпломам “За стварэнне яркіх гумарыстычных вобразаў”

 

Мішкавец Настасся Віктараўна

Карэспандэнт газеты “Янаўскі край”, г.Іванава

 

 

У намінацыі “Паэтычныя творы вольнай тэматыкі”

“І спеліцца ў душы Купалавае слова”

(катэгорыя – ад 15 да 25 гадоў)

узнагароджваюцца:

 

Дыпломам першай ступені:

 

 

Рабчук Дзяніс Дзмітрыевіч, вучань ДУА “Гімназія №1 г.Брэста”

 

Гладкова Надзея Андрэеўна, студэнтка Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта

 

Дыпломам другой ступені:

 

Міткалёва Валерыя Юр’еўна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Пінска”

 

Мізэрыя Кацярына Сямёнаўна, навучэнка ДУА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна, філалагічны факультэт, спецыяльнасць “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)”

 

Май Анастасія Вітальеўна, вучаніца ДУА “Ляснянская сярэдняя школа”, Баранавіцкі раён

 

   

Дыпломам трэцяй ступені:

 

Лебедзева Вікторыя Русланаўна, навучэнка ДУА “Баранавіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхналагічны каледж сферы абслугоўвання”, г.Баранавічы

 

Дзегцярэнка Дзіяна Алегаўна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Брэста”

 

Бегеза Алена Уладзіміраўна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №28 г.Брэста”

 

Ярмоленка Лізавета Алегаўна, навучэнка ДУА “Брэсцкі дзяржаўны каледж сферы абслугоўвання”

 

 

Спецыяльным дыпломам “За яркі дэбют, жанравую разнастайнасць у творчасці, выразнае раскрыццё мастацкіх вобразаў”

 

Друшчыц Вольга Ігараўна, вучаніца ДУА “Старасельская сярэдняя школа Жабінкаўскага раёна”

 

Дыпломам “За яркія і выразныя вобразы роднай прыроды ў паэзіі”

 

Смаль Юлія Валер’еўна, вучаніца ДУА “Хаціслаўская сярэдняя школа”, Маларыцкі раён

 

Мачульскі Кірыл Уладзіміравіч, вучань ДУА “Камянюцкая сярэдняя школа”, Камянецкі раён

 

Сяркова Ульяна Канстанцінаўна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №15 г.Пінска”

 

 

Дыпломам “За эмацыянальную напоўненасць верша на тэму Вялікай Айчынай вайны”

 

Селюжыцкі Максім Пятровіч, вучань ДУА “Пагост-Загародская сярэдняя школа імя славянскіх асветнікаў Кірылы і Мяфодзія” Пінскага раёна

 

Гладун Аляксандра Мікалаеўна, ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдня школа”, Баранавіцкі раён

 

 

Дыпломам “За яркае раскрыццё тэмы кахання”

 

Лабко Ірына Аляксандраўна, ДУА “Яслі-сад-сярэдняя школа аграгарадка Вулька-1”, Лунінецкі раён

 

Чопка Надзея Аляксандраўна, ДУА “Камянюцкая сярэдняя школа”, Камянецкі раён

 

Дыпломам “За адметныя пошукі ў філасофскай лірыцы”

 

Вішнеўскі Раман Андрэевіч, навучэнец ДУА “Пінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці”

 

Міхан Валерый Уладзіміравіч, вучань ДУА “Навучальна-педагагічны комплекс Пачапаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа”, Баранавіцкі раён

 

Лосіч Станіслаў Сяргеевіч, навучэнец ДУА “Пінскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў”

 

Ігнацюк Максім Аляксеевіч, навучэнец ДУА “Брэсцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж прыборабудавання”

 

Швед Анастасія Вітальеўна, вучаніца ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Пінска”

 

Дыпломам “За стварэнне яркіх гумарыстычных вобразаў”

 

Карповіч Арсеній Юр’евіч, навучэнец ДУА “Пінскі дзяржаўны прафесійна-мастацкі каледж машынабудавання”

 

 

Дыпломам “За лепшы верш-прысвячэнне”

 

Канапацкая Ясенія Мікалаеўна, вучаніца ДУА “Дзятлавіцкая сярэдняя школа”, Лунінецкі раён

 

 

Дыпломам “За лепшы верш, прысвечаны маці”

 

Белавус Дзмітрый Уладзіміравіч, вучань ДУА “Стружская сярэдняя школа”, Столінскі раён