“Этот праздник – со слезами на глазах…”


Дзень Перамогі для многіх лунінчан па традыцыі пачаўся з наведвання храма іконы Божай Маці “Спатоленне загінулых”

19.05.2020                                                          Новости


Дзень Перамогі для многіх лунінчан па традыцыі пачаўся з наведвання храма іконы Божай Маці “Спатоленне загінулых”.

Боскую Літургію служыў настаяцель храма протаіерэй Сергій Крышталь. Затым адбыўся падзячны малебен Госпаду Богу за дараванне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. На паніхідзе гучала асаблівае памінанне воінаў, аддаўшых жыццё сваё за веру, Айчыну і народ, і ўсіх пакутнікаў, якія загінулі ў 1941-1945 гг. Свяшчэннік называў многія імёны – у тым ліку і прадстаўнікоў пакалення пераможцаў. Лунінчане, якія прыйшлі ў храм з партрэтамі сваіх родных ўдзельнікаў вайны, якія загінулі на франтах і ў партызанскіх атрадах або якія завяршылі зямны шлях у мірны час, пасля святочнай службы папрасілі айца Сергія сфатаграфавацца на памяць аб 75-годдзі Вялікай Перамогі. 

Затым мы наведалі брацкую магілу ахвяр фашызму і старыя могілкі, дзе ўсклалі кветкі да пахаванняў Героеў Савецкага Саюза.

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота аўтара