І бэз квітнее водарам гісторыі…


Аб шляхах патрыятычна-выхаваўчай работы з вучнямі вялі размову з намеснікам дырэктара Лунінскай яслі-сад-СШ Алай Яўгенаўнай Курак

26.05.2020                                                          Новости


Аб шляхах патрыятычна-выхаваўчай работы з вучнямі вялі размову з намеснікам дырэктара Лунінскай яслі-сад-СШ Алай Яўгенаўнай Курак.

Школа шырока вядома сваімі літаратурнымі традыцыямі. Наша сустрэча адбывалася ў музейных залах, нібыта асвячаных наведваннем вядомых пісьменнікаў Беларусі.

У багатай на мінулае гісторыі сяла вылучылі трагічныя і гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Настаяцель Лунінскага храма протаіерэй Аляксандр Плешка быў удзельнікам партызанскага руху. Яму прысвечана некалькі старонак у кнізе Сяргея Балахонава “Сцежкі вядуць да дарогі” (Перм, 1990)… Партызан Мікалай Белахвосцік загінуў вясной 1944 года пры падрыве моста каля станцыі Лоўча. Яму не было і 17-ці год, у свой час залічаны ў батальён “беларускіх арлянят”. На месцы гібелі юнага патрыёта ўсталяваны абеліск, над якім шэфствуе школа...

А ў маляўнічым наваколлі, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя размяшчаўся маёнтак тагачаных уладальнікаў Луніна, знаходзяцца дзве брацкія магілы – мясцовых яўрэяў, расстраляных фашыстамі ў жніўні 1941-га, і воінаў-вызваліцеляў, загінуўшых у ліпені 1944-га. У пераможным маі мемарыяльныя пахаванні ахутаны водарам бэзу, што настойліва прымушае да шанавання гісторыі – старажытнай і найноўшай…

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Ганны Курак