Адбылася анлайн-прэзентацыя кніг Сяргея Трахімёнка


Адбылася анлайн-прэзентацыя кніг Сяргея Трахімёнка

01.06.2020                                                          Новости


На базе крамы «Дом кнігі» Светач» ААТ «Белкніга» адбылася анлайн-прэзентацыя кніг Сяргея Трахімёнка «З’ехаць у Парыж», «Феномен бубна», «Гэты чароўны свет кіно».

Доктар юрыдычных навук, прафесар Сяргей Трахімёнак — майстар дэтэктыўнай прозы, аўтар шматлікіх вострасюжэтных кніг, літаратурных сцэнарыяў фільмаў, прыгодніцкіх раманаў, публіцыстычных артыкулаў, драматычных і сатырычных твораў. Яго аднолькава хвалююць тэмы Вялікай Айчыннай вайны, вострыя праблемы сучаснасці і будучыня чалавецтва.

Арганізатары мерапрыемства — Міністэрства інфармацыі, РВУ «Выдавецкі дом «Звязда» і ААТ «Белкніга».

Крыніца: "Звязда"