Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны


Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны

15.06.2020                                                          Новости


Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2020 года медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны: 

Паліканіна Валянціна Пятроўна – паэт, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»,

Скарынкін Андрэй Уладзіміравіч – паэт, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»,

Стэльмах Алена Анатольеўна – першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»,

Улюценка Віктар Васільевіч – паэт, член грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Саюз пісьменнікаў Беларусі віншуе вас з заслужанай узнагародай і жадае ніколі не спыняцца на дасягнутым, ісці да новых вяршынь і заўсёды адчуваць падтрымку блізкіх, сяброў і калег!

Няхай натхненне будзе вашым вечным спадарожнікам!

Мікалай ЧАРГІНЕЦ