Першы крок да Перамогі


“Марш Жыцця”, прысвечаны 79-ай гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, сабраў неабыякавых лунінчан каля Кургана Бессмяротнасці

25.06.2020                                                          Новости


Марш Жыцця, прысвечаны 79-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны, сабраў неабыякавых лунінчан каля Кургана Бессмяротнасці. 

Мітынг-рэквіем вось ужо 10-ы раз па традыцыі праведзены ў суботу напярэдадні 22 чэрвеня, дня памяці і смутку, у самым сумным месцы нашага Лунінца, дзе падчас акупацыі фашысты масава знішчалі чырвонаармейцаў і мірнае насельніцтва. Літаратурна-паэтычная кампазіцыя, з якой выступілі вучні гімназіі г. Лунінца, у думках вярнула ўдзельнікаў сустрэчы на 79 год назад. Быццам увачавідкі адчулі і “мирное небо над крепостью Бреста”, и “сигнал тревоги над страной”, і “тот самый длинный день в году с его безоблачной погодой”, который “нам выдал общую беду на всех, на все четыре года”…

Горыч адступлення Чырвонай Арміі ўвасобілася ў трагедыі першых дзён нямецка-фашысцкай акупацыі. У шпіталях, пад якія пераабсталявалі будынкі чыгуначнай бальніцы, лячыліся атрымаўшыя баявое хрышчэнне абаронцы Брэста і Кобрына, Жабінкі і Камянца. З 22 чэрвеня іх дастаўлялі цягнікамі ў тады яшчэ мірны Лунінец, які быў заняты ворагам толькі 10 ліпеня. Параненыя чырвонаармейцы сталі першымі ахвярамі фашызму. З гібелі савецкіх воінаў пачынаўся Курган Бессмяротнасці. 

У мітынгу-рэквіеме ні разу не ўдзельнічалі прадстаўнікі райваенкамата. А на “Бензінцы” фашысты расстралялі больш за дзве тысячы байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі. Хіба не абавязак цяперашніх супрацоўнікаў знайсці імёны тых, хто прызываўся на службу іх папярэднікамі? Гэтыя ж воіны дагэтуль лічацца, што прапалі без вестак...

Настаяцель храма іконы Божай Маці “Взыскание погибших” протаіерэй Сергій Крышталь здзейсніў “поминовение усопших воинов, за веру, Отечество и народ жизнь свою положивших, и всех страдальчески погибших в годы войны”. Гучала малітва, каб памяць пра іх працягвалася “род у род”. Дзеці і дарослыя трымалі ў руках, быццам памінальныя лісты, спісы з імёнамі партызанаў, падпольшчыкаў, мірных жыхароў, якія аказвалі супраціўленне акупантам. Лепшых з людзей, якіх называем патрыётамі...

Настаўнік гісторыі СШ №2 г. Лунінца Дыяна Раманаўна Сладзінская адзначыла, што яе сям’я таксама перажыла акупацыю:

– Успамінаючы пра вайну, мае родныя заўсёды гаварылі пра “Бензінку”. Лунінчане пастаянна чулі стрэлы і ведалі, што абарвалася жыццё яшчэ аднаго суседа або знаёмага... Штогод прыходжу сюды са сваімі вучнямі. 

У чорны дзень 1942 года тут расстралялі савецкіх актывістаў вёскі Лунін. У ліку ахвяр фашызму быў і 40-гадовы Трафім Іванавіч Корчык. На мітынг-рэквіем прыехаў яго сын, які ў свой час узначальваў мясцовае аддзяленне сувязі. На просьбу расказаць аб трагедыі 82-гадовы Васіль Корчык адказаў:

– Зараз нават ніхто не ведае, колькі нашых жыхароў забілі ў гэты дзень. Простых сялян, якія хацелі працаваць і клапаціцца аб сваіх блізкіх... Вайна асіраціла сем’і. Мая мама падымала шасцёра дзяцей. Мне тады было 4 гады, малодшай сястрычцы – 2. Што мы можам ўспомніць?..

І ўсё ж Васіль Трафімавіч прыгадаў сапраўды хрысціянскі ўчынак. У 1940 году старшынёй Лунінскага сельсавета стаў Майсей Афанасьевіч Корчык. Калі раён акупіравалі фашысты, дапамагаў партызанам, садзейнічаў барацьбе з ворагам. Гэта не магло застацца незаўважаным. Адчуваючы небяспеку, на ноч хаваўся ў лесе. Аднойчы раніцай жонка прыбегла з папярэджаннем: пачаліся арышты падпольшчыкаў, не вяртайся ў сяло, перачакаем у лесе. Але муж запярэчыў: “Як можна быць спакойным, калі мае таварышы схоплены?! Я павінен быць разам з імі!”. Як ні маліла жонка пашкадаваць дзяцей, ён далучыўся да групы асуджаных...

Шмат год у мітынгу-рэквіеме прымаюць удзел прадстаўнікі фарміраванняў, якія займаюцца ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі: ГАС ДТСААФ, раённых арганізацый Беларускага саюза афіцэраў і Беларускага саюза ветэранаў органаў пагранічнай службы. Намеснік старшыні апошняй Віталь Іванавіч Драніч штогод прыходзіць да Кургана Бессмяротнасці:

– Тут фашысты расстралялі маіх родных Сяргейчыкаў – партызанскага сувязнога Гаўрылу Міхеевіча і яго жонку Крысціну Васільеўну. Ім было толькі па 45 год. Паспелі вывесці з горада дзяцей і схаваць іх ва ўрочышчы Заечы Рог, але саміх фашысты схапілі. Падпольшчыкі загінулі 25 мая 1944-га... Вельмі шкада, што і 75 год пасля Вялікай Перамогі няма мемарыяльных дошак, каб ускласці кветкі не проста на брацкую магілу, а да дарагога твайго сэрца імя...

…Ты знаешь, наверное, все-таки Родина –
Не дом городской, где я празднично жил,
А эти проселки, что дедами пройдены,
С простыми крестами их русских могил.

Как будто за каждою сельской околицей,
Крестом своих рук ограждая живых,
Всем миром сойдясь, наши прадеды молятся
За в Бога не верящих внуков своих
...

Шматлікія “вымаленныя” салдаты вярнуліся дадому – і працягнулася лінія жыцця. Іх сыны аддавалі воінскі абавязак Радзіме ўжо ў мірны час. Але кожны памятае, якою цаною заваяваны мір. Напярэдадні важнай даты – 75-годдзя Параду Перамогі, нагадалі, што ў ліку удзельнікаў гістарычнага парада 24 чэрвеня 1945-га былі воіны, якія ў мірным жыцці асталяваліся на лунінецкай зямлі. У Рэдзігерава жыў Міхаіл Аляксеевіч Чакан, у Лунінцы – Мікалай Феафанавіч Фролкін-Чэпурноў. А дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны па праву лічым першым крокам да Вялікай Перамогі. 

Завяршаючы праграму, намеснік дырэктара гімназіі г. Лунінца Наталля Мікалаеўна Скамейка падкрэсліла:

– Наш акцыю называем “Марш Жыцця”. Фашысты хацелі знішчыць нашу краіну, але савецкі народ даў адпор ворагам, абараніў гонар і незалежнасць Айчыны. І жыццё працягваецца. Наш абавязак – сваімі справамі мацаваць Беларусь, упрыгожваць малую радзіму. І дзякаваць Богу за шчасце мірнага дня. 

І гэтыя пачуцці адлюстроўвалі гімназісты, якія чыталі вершы:

День Победы. И в огнях салюта
Будто гром: — Запомните навек,
Что в сраженьях каждую минуту,
Да, буквально каждую минуту
Погибало десять человек…

И, шагая за высокой новью,
Помните о том, что всякий час
Вечно смотрят с верой и любовью
Вслед нам те, кто жил во имя нас!

Таццяна КАНАПАЦКАЯ. Фота Віталія Драніча