Рускія творы загучалі па-беларуску


Рускія творы загучалі па-беларуску

01.07.2020                                                          Новости


Пашыраецца і пастаянна развіваецца творчае супрацоўніцтва літаратараў Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з пісьменнікамі розных рэгіёнаў Расіі, Украіны і іншых краін. Усё часцей наладжваюцца сумесныя мерапрыемствы, выдаюцца кнігі і альманахі з узаемаперакладамі.

Вось і яшчэ адна падзея: новую кнігу маскоўскай пісьменніцы Святланы Савіцкай пераклаў на беларускую мову празаік Міхась Сліва. Як паведаміў  сам перакладчык, гэта будзе зборнік апавяданняў - усяго іх па-беларуску перастворана сямнаццаць.  Арыгінальныя сюжэты, яркія, запамінальныя вобразы герояў узрушылі, не пакінулі раўнадушным. Хочацца, каб з гэтымі цікавымі творамі рускай пісьменніцы пазнаёміліся нашы чытачы. Кніга адрасавана моладзі, але, упэўнены, прыйдзецца даспадобы і сталым людзям, бо праўдзіва і займальна паказана жыццё, шчырыя пачуцці герояў.

Улад ПРЫАЗЁРНЫ, прэс-служба Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Фота: http://takt-magazine.ru/svetlana-savitckaya-i-ee-idealnyy-muzhchina