На чым трымаецца жыццё?


Георгій Тамашэвіч завітаў у госці да пагранічнікаў Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага

03.09.2020                                                          Новости


30 жніўня сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Тамашэвіч, заслужаны журналіст, лаўрэат абласной прэміі імя Уладзіміра Калесніка (2019), кіраўнік прэс-групы абласнога савета ветэранаў, завітаў у госці да пагранічнікаў Брэсцкай Чырванасцяжнай пагранічнай групы імя Ф. Э. Дзяржынскага.

Падчас свайго выступлення творца звярнуў асаблівую ўвагу на важнасць духоўна-маральнага выхавання моладзі. Зацікаўленым юнакам ён прачытаў свае вершы, прысвечаныя 75-годдзю Вялікай Перамогі, і слушна зазначыў, што ўсё ў нашым жыцці трымаецца на любові да Бацькаўшчыны, да народнай спадчыны, да ўласнай сям’і. Гэтую мудрую думку дадаткова развіў верш паэта “На жыццёвым шляху”.

Георгій Сцяпанавіч нарадзіўся ў 1939 годзе ў вёсцы Долкінды паблізу Нясвіжа. Аўтар паэтычных зборнікаў “Жытнёвае слова” (2007), “Новы дзень” (2009), “Шлях” (2015), “Анёл над Брэстам” (2019). Уганараваны званнямі “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў” (1990) і “Выдатнік друку Беларусі” (1999). Лаўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро” (2001), “Чалавек года Брэсцкай вобласці” (2013).

Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар Аляксандра Кароль правяла госця па бібліятэцы, падкрэсліўшы той факт, што рабяты-пагранічнікі часта наведваюць “храм кнігі” і асабліва цікавяцца гісторыяй Беларусі, традыцыямі свайго народа…

Прэс-служба Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі