“Горад, дзе жыў паэт”


12 верасня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу да Дня горада

10.09.2020                                                          Новости


За дахамі места памеркла нябёс пазалота;

Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам;

Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота,

Як зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкам.

Максім Багдановіч.

Вірлівае жыццё гарадскіх вуліц, паўсядзённы тлум, мітусня ў вершах Максіма Багдановіча набываюць вытанчаныя, рамантычныя і нават містычныя адценні. Будзёнасць, нібы ў танцы, кружыць у рытме вершаваных радкоў: скрыгат колаў, тупат капытоў, галас кірмашоў пераўтвараюцца ў музыку. Багдановіч – першы беларускі паэт-урбаніст. Усё яго жыццё прайшло ў гарадскім атачэнні. У зборніку вершаў “Вянок” гораду прысвечаны асобны раздзел “Места”. З тымі мясцінамі, што натхнялі паэта, прапануем пазнаёміцца ў Дзень горада.

12 верасня Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на імпрэзу да Дня горада.

У праграме:

  • Адкрыццё выставы “Горад, дзе жыў паэт”.
  • Тэматычная экскурсія.
  • Інтэрактыўная гульня “Кніганоша альбо падарожжа па Зачарованым царстве”
  • “Папяровы горад” (стварэнне свайго “горада мары” ў тэхніцы калажа).

12 верасня 14.00 -17.00.

Пачатак тэматычнай экскурсіі – 14:30.

Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у экскурсіі па папярэднім запісе праз гугл-форму: docs.google.com/forms/d/1lnezgWomaI7qmhNuRY1h9A_qQmQoX96H17E71M8ZXDs/edit ,

або па тэлефоне: (8 017) 355-22-95.

Уваход вольны.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а  – Траецкае прадмесце).